Прывітанне ўсім/всем привет/salut/hi

Верхні пост – класная рэч для новых фрэндаў! Завітаў чалавек на тваю старонку і разумее: цікава ці не, чапляе ці абыякава. Тут можна задаваць пытанні. Адказы будуць - не заўжды аператыўна. Карэктнасць вітаецца – паліткарэктнасць неабавязковая.

Мяне завуць Дар’я Ліс. Журналіст. Празаік і трошкі паэт. “Класічным” блогерам мяне не назавеш, але падчас мне тут цікава (і дзякуй ЖЖ за парачку харошых сяброў!) Жыву амаль на хутары, праўда, з хуткасным інэтам. Вельмі люблю свой ДОМ (і КЛАН). Падчас няўрымслівы характар і прага змяніць далягляды заносяць мяне далёка ад родных мясцінаў: у Гданьск ці Парыж, напрыклад. Не вельмі часта, бо ёсць адна “фішка”, якая не дае мне магчымасці паехаць папрацаваць у “гарачыя” кропкі планеты ці пайсці на апазіцыйны мітынг. SMA. Праблемы з рухальнымі нейронамі спіннога мозгу. І я перамяшчаюся ў прасторы на электракалясцы. Блін. Я не магу танцаваць. Так атрымалася. Але ж кава і віно не губляюць смак з-за твайго спосабу перамяшчэння ў гэтым спрэчным свеце. І іншыя рэчы – таксама. Хтосьці не разумее - мне вельмі шкада. Але гэта ўжо не мая праблема:)

Было б цікава пабываць на іншым кантыненце. Хачу рвануць у Нью-Йорк, пажыць у Канадзе ці Аўстраліі, але… У мяне вельмі дрэнная ангельская мова. І гэта насамрэч дрэнна. Разоў 10 пачынала вучыць – і кідала 10 разоў. Вось так і жывём:)

П. с. збіраю званочкі:) На шчасце. І проста – люблю! І мора. Веееельмі!!!!!



для рускіх фрэндаў - пераклад:)

Collapse )

Вы ў чарзе па сумленне не стаялі?

Увесь свет шкадуе Беларусь, якая засталася без інтэрнэту... І разважае, як гэта магчыма тэхнічна ў 21 стагоддзі. Магчыма. Варыянтаў шмат. Падчас выбараў так звычайна і здараецца ў нашых шыротах, але…

За апошнія 10 год падрасло не бітае пакаленне, якое не ўяўляе свайго жыцця без сацыяльных сетак, вайбера і магчымасці паглядзець што заўгодна онлайн. Трое сутак інфармацыйнай блакады – гэта ўжо занадта! І звычайны інэт-карыстальнік тэлефануе ў службу тэхнічнай падтрымкі правайдэра-манапаліста “Белтэлекама” – 123. Скажыце, калі ласка, чаму ўжо некалькі дзён няма сеціва? Па маім даволі дарагім тарыфе, за які я плачу даволі вялікія грошы? Адказваюць збянтэжана – дык ва ўсё рэспубліцы перабоі з сувяззю! Пытаюць у іх – прычыны? Чаму? Маўляў, усё Рэспубліка Беларусь мяне не цікавіць. Адказваюць спецыялісты ў 123 – знешня атака! Ага! А што шараговаму карыстальніку рабіць? Хто аплоціць пару дзён без дзелавой і асабістай перапіскі?! Матэрыяльныя і маральныя страты? Не турбуйцеся, шаноўныя, вам зробяць пераразлік! Нервова заўважылі з іншага боку эфіру… Дзякуй! Праўда, ніхто ў гэтыя безінтэрнэтныя дні не забараняў грамадзянам марнаваць свае грошы онлайн. Кнігі? Ежа? А можа, аплата камунальных паслугаў у першай палове месяца? Без пытанняў.

Тым часам, поштай карыстацца было немагчыма, як і вайберам. У выніку многія камерцыйныя дамовы, перамовы, пастаўкі былі сарваныя. Добра, гэта дробязі жыцця!

Collapse )

:)

Яна была чалавекам шчодрых авансаў
І неапраўданых рынкам інвестыцый -
Не мама, не жонка, не каханка…
Не дастаткова дзелавая лэдзі.
Спец па баршчах? Ані…
Жахлівы характар? Канечне!
Сумесь калючак,
усмешак,
нахабства.
П.с. Быць – варта сабой.
Астатнія – падцягнуцца!

даўно я тут не была...


Канечне, не варта было захапляцца
І думаць “А раптам?”
Канечне, не варта…
Сям’я, планы, праца,
Два кубкі “Lavazza”.
Ні мне, ні табе
Не з рукі забывацца
Пра простыя рэчы.
Жахлівы характар…
Навошта чапляцца
Навошта чапляцца?
Старыя кантакты.
Кавалачак мора.
Ізноўку
Хайэнраэтс
:)

вось хтосьці ўжо напісаў так, што самой можна і не пісаць...

Иосиф Бродский

ДЛЯ ШКОЛЬНОГО ВОЗРАСТА

Ты знаешь, с наступленьем темноты
пытаюсь я прикидывать на глаз,
отсчитывая горе от версты́,
пространство, разделяющее нас.

И цифры как-то сходятся в слова,
откуда приближаются к тебе
смятенье, исходящее от А,
надежда, исходящая от Б.

Два путника, зажав по фонарю,
одновременно движутся во тьме,
разлуку умножая на зарю,
хотя бы и не встретившись в уме.

<31 мая 1964>