Верхні пост – класная рэч для новых фрэндаў! Завітаў чалавек на тваю старонку і разумее: цікава ці не, чапляе ці абыякава. Тут можна задаваць пытанні. Адказы будуць - не заўжды аператыўна. Карэктнасць вітаецца – паліткарэктнасць неабавязковая.
Мяне завуць Дар’я Ліс. Журналіст. Празаік і трошкі паэт. “Класічным” блогерам мяне не назавеш, але падчас мне тут цікава (і дзякуй ЖЖ за парачку харошых сяброў!) Жыву амаль на хутары, праўда, з хуткасным інэтам. Вельмі люблю свой ДОМ (і КЛАН). Падчас няўрымслівы характар і прага змяніць далягляды заносяць мяне далёка ад родных мясцінаў: у Гданьск ці Парыж, напрыклад. Не вельмі часта, бо ёсць адна “фішка”, якая не дае мне магчымасці паехаць папрацаваць у “гарачыя” кропкі планеты ці пайсці на апазіцыйны мітынг. SMA. Праблемы з рухальнымі нейронамі спіннога мозгу. І я перамяшчаюся ў прасторы на электракалясцы. Блін. Я не магу танцаваць. Так атрымалася. Але ж кава і віно не губляюць смак з-за твайго спосабу перамяшчэння ў гэтым спрэчным свеце. І іншыя рэчы – таксама. Хтосьці не разумее - мне вельмі шкада. Але гэта ўжо не мая праблема:)
Было б цікава пабываць на іншым кантыненце. Хачу рвануць у Нью-Йорк, пажыць у Канадзе ці Аўстраліі, але… У мяне вельмі дрэнная ангельская мова. І гэта насамрэч дрэнна. Разоў 10 пачынала вучыць – і кідала 10 разоў. Вось так і жывём:)
П. с. збіраю званочкі:) На шчасце. І проста – люблю! І мора. Веееельмі!!!!! 
для рускіх фрэндаў - пераклад:)
( Read more... )
http://new.racyja.com/news/u-minskim-of
http://budzma.org/news/karanacyya-kseni